Где в Островце купить берёзовый сок

Бярозавы сок пачалі прадаваць на Астравеччыне.

Цёплае надвор’е паспрыяла таму, што ўжо ў пачатку сакавіка «прач­нуліся» бярозы – і пайшоў па іх «жылах» карысны сок.

Астравецкі лясгас пачаў збіраць бярозавік – а значыць яго могуць набыць усе жадаючыя. Прадаваць сок будуць ва ўсіх лясніцтвах, а таксама ў Астраўцы – традыцыйна на стаянцы каля раённай паліклінікі па будніх днях і ў выхадныя. Наяўнасць бярозавіку залежыць ад надвор’я – начныя замаразкі не даюць дрэвам канчаткова прачнуцца. 

Кошт за літр – 25 капеек.

У адпаведнасці з Лясным кодэксам і Законам «Аб раслінным свеце» падчас нарыхтоўкі бярозавіку юрыдычныя асобы і індывідуальным прадпрымальнікі павінны мець лясны білет, выпісаны юрыдычнай асобай, якая вядзе лясную гаспадарку. Грамадзяне могуць нарыхтоўваць сок індывідуальна – бясплатна, на ўчастках лесу, якія вызначаны лясгасамі для гэтай мэты. За парушэнне правіл і тэхналогіі нарыхтоўкі сокаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Таксама парушальнік заплоціць кошт незаконна нарыхтаванага соку ва ўстаноўленым парадку.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

Текст: Ольга Хотянович
Фото: из архива АП