Где работала, там и воровала
Не здолела ўстаяць перад спакусай крадзяжу астраўчанка, якая працавала прадаўцом у вёсцы Карвэлі.Жанчына, карыстаючыся службовымі паўнамоцтвамі, на працягу некалькіх месяцаў выносіла тавары з магазіна на свае патрэбы. У выніку яна нанесла ўрон Астравецкаму філіялу Гродзенскага аблспажыўтаварыства на суму 2 500 000 рублёў.
У адносінах да астраўчанкі ўзбуджана крымінальная справа.
