Галіна Вайцяхоўская ўдзельнічае ў рэферэндуме, каб падтрымаць Прэзідэнта

Для прадстаўнікоў нашага пакалення ўдзел у выбарах і рэферэндумах – свяшчэнны абавязак, так заўсёды было. І так будзе –, пакуль мы будзем жыць.

Раней мы заўсёды хадзілі ў дзень галасавання на выбарчы ўчастак у СШ №2, дзень выбараў станавіўся своеасаблівым святам. Сёлета я і муж цяжка перахварэлі на каронавірус і цяпер, хоць і выпісаліся з бальніцы, адчуваем сябе не вельмі добра. Таму папрасілі членаў выбарчай камісіі, каб у асноўны дзень галасавання прыехалі да нас дахаты – добра, што ёсць такая магчымасць, што дазваляе людзям, якім цяжка выйсці з дому, удзельнічаць у важнейшых палітычных кампаніях.

Хоць галасаванне ў нас тайнае, я не раблю сакрэту з таго, як збіраюся адказваць на пастаўленае ў бюлетэні пытанне. Я падтрымліваю праект абноўленай Канстытуцыі! Чаму? Ды таму, што падтрымліваю Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку. І заўсёды буду падтрымліваць. Гэта адзіны кіраўнік дзяржавы, які на самой справе дбае пра народ – і народ аддзячвае яму тым жа.

Запісала Ніна АЛЯКСЕЕВА.

#референдум #конституция