Галіна Шлыковіч: “17 верасня – гістарычная дата ў нашай краіне”

Сёлета ў нашай краіне з’явілася новае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства, які будзе адзначацца 17 верасня. Пра абраную дату разважае настаўнік гісторыі Гудагайскай сярэдняй школы Галіна Шлыковіч:

– У навейшай гісторыі вядомы выпадкі, калі Дзень народнага адзінства прыпадае менавіта на дату, калі раздзеленая межамі краіна ўз’ядналася. Так, 2 ліпеня 1976 года адбылося аб’яднанне Паўночнага і Паўднёвага В’етнама – цяпер гэты дзень з’яўляецца святам у гэтай дзяржаве.

Напрыклад, 3 кастрычніка 1990 года аб’ядналіся Заходняя і Усходняя Германіі – гэты дзень таксама з’яўляецца афіцыйным святам.

Таму для аднаўлення гістарычнай справядлівасці, лагічным, на маю думку, з’яўляецца аб’яўленне 17 верасня Днём народнага адзінства ў нашай краіне.

Текст: