Галасаванне на рэферэндуме па Канстытуцыі завершана

Апошні бюлетэнь апушчаны ў урну і галасаванне завершана – астравецкі ўчастак №2 закрыўся ў 20.00.

У дзень рэспубліканскага рэферэндуму тут было шматлюдна: на працягу ўсяго дня гараджане прыходзілі выканаць свой грамадзянскі абавязак. Члены камісіі годна спраўляліся са сваімі абавязкамі, назіральнікі ўважліва сачылі, каб не было парушэнняў, а святочны настрой ствараў вакальны калектыў “Аксаміткі”.

Роўна ў 20.00 астравецкі ўчастак №2 закрыўся і пачаўся падлік галасоў.


#референдум #конституция

Текст:
Фото: Марина Мацкевич