ГАИ напоминает о необходимости прохождения техосмотра
З 20 па 29 лістапада Дзяржаўтаінспекцыя, МУС, Белтэхагляд і Транспартная інспекцыя праводзяць рэспубліканскую сумесную дэкаду пад назвай “Дзяржтэхагляд”. Асноўная мэта гэтай акцыі – кантроль за своечасовым праходжаннем дзяржтэхагляду і прыцягненне ўвагі аўтаўладальнікаў да пытанняў падтрымання аўтамабіляў у тэхнічна спраўным стане.
Зніжэнне аварыйнасці на дарогах рэспублікі па-ранейшаму залежыць ад узроўню тэхнічнага стану транспартных сродкаў. Прыкладна пятая частка ўсіх аўтааварый у той ці іншай ступені звязана з рознымі няспраўнасцямі ў сістэмах і механізмах аўтамабіляў. Праверкі на дыягнастычных станцыях паказваюць, што не ўсе аўтамабілі і матацыклы, нават калі з віду яны – у добрым стане, адпавядаюць неабходным патрабаванням. Распаўсюджанымі з’яўляюцца няспраўнасці тармазной сістэмы, руля, прыбораў асвятлення, а таксама перавышэнне ўстаноўленых нарматываў утрымання шкодных рэчываў у адпрацаваных газах, гэта значыць параметраў, якія істотна ўплываюць на бяспеку руху і экалогію.
Найбольш эфектыўным спосабам уздзеяння на парушальнікаў з’яўляецца кантроль за тэхстанам на лініі з прымяненнем мер адміністрацыйнага ўздзеяння. За кіраванне няспраўным аўтамабілем ці без пройдзенага тэхагляду вадзіцель караецца штрафам у памеры да 260 тысяч рублёў.
Нагадваем усім аўтаўладальнікам, што своечасова пройдзены дзяржтэхагляд – залог бяспекі ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.
С. РОДЗЬ, ст. дзяржаўтаінспектар ДАІ
