Фотанарыс. Развітанне
Прыгожая пара залатая,
У поле, у лесе блукае.
Нам сыпле пад ногі лістоту –
Асеннюю робіць работу.
Ёсць восені колер усюды,
У яе пацалунках – прысмакі атруты,
У кожным павольным кроку яе
Жыццё сваю ціхую песню пяе.
Асенняе неба імгненна
Варожа на хмарах, напэўна,
Нам хоча аддаць сваю ласку,
Падорыць чароўную казку…
Вольга ХАЦЯНОВІЧ, Антон МАЛЬШЭЎСКІ.
Фота Антона МАЛЬШЭЎСКАГА.

















