Фотафакт. Як маленькія астраўчане адзначаюць свята Перамогі
Хто за чым, а маленькія астраўчане ад помніка савецкім воінам і партызанам у Астраўцы, дзе іх бацькі, бабулі і дзядулі аддалі даніну памяці тым, хто здабываў Перамогу, накіраваліся ў гульнявую зону.
Тут ім і салодкая вата, і папкорн, і ўсялякія дробязі, так неабходныя, каб свята адбылося. А яшчэ на машынках пакаталіся, на надзіманых горках паскакалі і на вадзяным атракцыёне пабывалі!