Фотафакт. Сад Перамогі заклалі варонскія школьнікі

Настаўнікі і вучні Варонскай школы працягваюць добраўпарадкаванне тэрыторыі, рыхтуючыся да свята 9 Мая.

На днях яны зладзілі працоўную акцыю “Дзякуем за Перамогу, за 80 мірных гадоў!”. Працоўны дэсант з дзяцей і дарослых пасадзіў саджанцы пладовых дрэў у знак пашаны і памяці да салдат, якія цаной уласнага жыцця падарылі нам Перамогу і свабоднае жыццё.






Галіна ЧАХРАЧ, дырэктар школы.