Этот опасный вирус гепатита
Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя захворванні, выкліканыя вірусамі гепатыту A, B, C, D і E, прадстаўляюць сур’ёзную пагрозу для насельніцтва ўсяго свету.Гепатыты A і E перадаюцца фекальна-аральным шляхам. Іх, як правіла, выклікаюць забруджаныя вада ці харчовыя прадукты, а працякаюць яны ў вострай форме.
Гепатыты B, C і D – парэнтэральныя вірусныя гепатыты – перадаюцца ў выніку кантактаў з кроўю інфіцыраванага чалавека.
Штогод ва ўсім свеце рэгіструецца больш за 1,4 мільёна выпадкаў захворванняў гепатытам А. Узровень гепатыту А ў нашай краіне апошнія гады не перавышае паказчыкі ў развітых краінах Еўропы (ад 0,2 да 0,7 на 100 тысяч насельніцтва). У 2011 годзе зарэгістраваны самы нізкі ўзровень захворвання за ўвесь перыяд назірання – 0,7 на 100 тысяч насельніцтва. Найбольш эфектыўнай мерай прафілактыкі гэтай інфекцыі застаецца вакцынацыя, аднак такія простыя санітарна-гігіенічныя меры, як ужыванне ежы і вады гарантаванай якасці, прытрымліванне тэхналогіі прыгатавання кулінарных страў, прытрымліванне мер асабістай гігіены, купанне ў спецыяльна адведзеных для гэтых мэт месцах, застаюцца актуальнымі.
Па ацэнках экспертаў хваробы, якія выклікаюць вірусы гепатытаў В і С, а таксама цыроз і рак печані складаюць каля 27 працэнтаў усіх выпадкаў смярцей у свеце. Каля 57 працэнтаў выпадкаў цырозу печані і 78 працэнтаў пярвічнага раку печані абумоўлены інфекцыяй парэнтэральных вірусных гепатытаў. У большасці выпадкаў гепатыты В і С перадаюцца пры сексуальных кантактах і ін’екцыйным выкарыстанні наркотыкаў. Прыкладна 130-170 мільёнаў чалавек, інфіцыраваных вірусам гепатыту С, маюць хранічную інфекцыю, з іх штогод ад хвароб печані паміраюць больш за 350 тысяч чалавек.
Інфекцыя гепатыту В у раннім узросце абумоўлівае высокую рызыку хранічнай інфекцыі – да 90 працэнтаў дзяцей інфіцыраваны ў перынатальны перыяд, да 30 працэнтаў – у раннім дзяцінстве, да 6 працэнтаў дзяцей – у першыя пяць гадоў жыцця. Асобы з хранічнай інфекцыяй вірусу гепатыту В схільны да высокай рызыкі заўчаснай смерці ад цырозу і раку печані. У сярэднім у 350 мільёнаў чалавек, інфіцыраваных вірусам гепатыту В, інфекцыя працякае ў хранічнай форме, і да 700 тысяч чалавек штогод паміраюць ад хвароб печані.
Найбольш эфектыўнай мерай па папярэджанні віруснага гепатыту В з’яўляецца вакцынацыя.
Эфектыўна змагацца з распаўсюджаннем парэнтэральных вірусных гепатытаў магчыма толькі сумеснымі намаганнямі медыцынскіх работнікаў і насельніцтва. Таксама важна звяртацца за медыцынскай дапамогай на ранніх этапах інфіцыравання, весці інфармацыйна-растлумачальную работу па папярэджанні рызыкоўных сексуальных паводзін, ужывання наркотыкаў, прафілактыцы інфіцыравання ў сямейных ачагах.
-----------------------------------------------
В. ДРЭЙЧУК, урач-інфекцыяніст Астравецкай ЦРБ.
Фот з сайта webmd.com