Если звёзды зажигают...

Рускі паэт Уладзімір Маякоўскі сцвярджаў, што “…гэта камусьці патрэбна. Значыць, нехта хоча, каб яны былі…”


І гэта сапраўды так, бо “зорачкі” нашага, няхай пакуль яшчэ невялікага горада Астраўца сапраўды патрэбны – каб стварыць перадсвяточны настрой, упрыгожваць і асвятляць вуліцу ў начную зімовую пару і каб проста ззяць некаму ў далечыні, сімвалізуючы надзею і напамінаючы аб надыходзячым свяце.

Над тым, каб не было перабояў у ззянні нашых “электрычных зор” на галоўнай вуліцы Астраўца, і працуюць штодня электрыкі ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.


---------------------------------------------------

Антон Мальшэўскі, фота аўтара.