Если охотиться - то только правильно!
З 26 чэрвеня гэтага года ўступіла ў сілу новая рэдакцыя Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, прадугледжаныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У выніку гэтых змяненняў узмацніліся меры адказнасці да парушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства.Так, у адпаведнасці з новай рэдакцыяй Правілаў, знаходжанне на дарогах неагульнага карыстання паляўнічых са зброяй прыраўноўваецца да браканьерства.
Вядучы інжынер па паляўнічай гаспадарцы Астравецкага лясгаса Віктар Мечыслававіч Урбановіч паведаміў аб тым, у якіх месцах нашага раёна дазваляецца праезд паляўнічых з разраджанай зачахлёнай паляўнічай зброяй з мэтай руху да месцаў часовага пражывання і ўдзелу ў паляванні:
– Праезд паляўнічых дазваляецца пры з’ездзе з дарогі агульнага карыстання Н-6209?Астравец-Дравянікі-станцыя Гудагай да дома паляўнічага ў вёсцы Дравянікі на адлегласць 200 метраў, а таксама пры з’ездзе з аўтамабільнай дарогі агульнага карыстання Н-6214 Варона-Быстрыца-Петраполь-Жарнэлі да дома паляўнічага ў вёсцы Быстрыца на адлегласць 400 метраў.
Як адзначыў старшыня ўстановы “Астравецкая раённая арганізацыйная структура РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” Іван Іванавіч Мушніцкі, на тэрыторыі таварыства ёсць дзве дарогі неагульнага карыстання, дзе дазваляецца праезд паляўнічым – ад скрыжавання Мацкі-Гервяты ў бок падсобнага цэха СВК “Гервяты” ў накірунку да кар’ера на адлегласць 1,5 кіламетра і па трасе Вільнюс-Полацк да аграсядзібы Падкасцёлак на адлегласць 200 метраў.
Егеры, паляўніцтвазнаўцы, інжынеры па паляўнічай гаспадарцы на дарогах неагульнага карыстання маюць права рабіць агляд дакументаў, рэчаў, транспартных сродкаў, зброі, а таксама забіраць зброю, прадукцыю незаконнага палявання і нават пасведчанне на права палявання.
Варта заўважыць, што пры знаходжа-нні паляўнічага з пуцёўкай прыстрэлка паляўнічай зброі за межамі спецыяльна адведзеных для гэтага месцаў дазваляецца ў месцах з натуральным агароджваннем або ў месцах з добрым аглядам усёй дыстанцыі палёту кулі.
Пры правядзенні палявання грамадзяне павінны мець пры сабе (згодна з пунктамі 110 і 111 новай рэдакцыі Правілаў):
- дзяржаўнае пасведчанне на права палявання і ўліковую картку парушэнняў правілаў палявання;
- паляўнічую пуцёўку альбо дазвол на здабычу паляўнічай жывёлы і паляўнічую пуцёўку да яго;
- дазвол органаў унутраных спраў на захоўванне і нашэнне паляўнічай зброі (пры паляванні з асабістай зброяй) або дазвол на нашэнне паляўнічай зброі і боепрыпасаў да яе, часова атрыманых на час палявання ад карыстальніка паляўнічых угоддзяў;
- пры паляванні з выкарыстаннем паляўнічых сабак ці лоўчых птушак – рэгістрацыйныя дакументы на іх.
У кіраўніка палявання павінны знаходзіцца паляўнічыя пуцёўкі, выдадзеныя замежным грамадзянам і грамадзянам РБ, ці дазвол на здабычу жывёлы і паляўнічая пуцёўка да яго, у якую запісаны гэтыя грамадзяне.
Варта адзначыць, што кіраўнік палявання мае права адхіліць ад палявання любога паляўнічага, які парушыў правілы бяспекі, без кампенсацыі кошту пуцёўкі.
Акрамя гэтага, змяніліся тэрміны палявання. На лася, высакароднага і плямістага аленяў, лань (дарослыя самцы, селекцыйныя жывёлы любога полу і ўзросту) дазваляецца паляваць з 20 жніўня па 30 верасня. З 1 кастрычніка па 31 снежня можна ўпаляваць лася, кабана, казулю, плямістага і высакароднага аленяў, лань і муфлона. На высакароднага аленя (дарослыя самцы, селекцыйныя жывёлы любога полу і ўзросту, сяголеткі) ружэйным спосабам і з падыходу дазваляецца паляванне з 1 па 31 студзеня.
Для таго каб атрымаць дзяржаўнае пасведчанне на права палявання, трэба напісаць заяву, мець пры сабе пашпарт або іншы дакумент, які пацвярджае асобу. Таксама патрэбны два каляровыя фотаздымкі памерам 30х40 і дакументы, якія пацвярджаюць праходжанне падрыхтоўкі да здачы спецыяльнага паляўнічага экзамену, плату за праходжанне спецыяльнага экзамену і плату за кампенсацыю затрат на выраб бланка дзяржаўнага пасведчання на права палявання.
----------------------------
Алена ЮРКОЙЦЬ.
