Ещё одна грамота для редакции "Астравецкай праўды"

1

Яшчэ адну грамату атрымаў калектыў нашай раённай газеты ў мінулы чацвер.


27 верасня, у Сусветны дзень турызму ў Мінску былі падведзены вынікі Х Рэспубліканскага турысцкага конкурсу “Пазнай Беларусь”.
Кожны год намінацыі конкурсу мяняюцца – сёлета іх было восем. Адна з іх “За творчы падыход у асвятленні турызму” была арганізавана менавіта для сродкаў масавай інфармацыі. Трэба адзначыць, што прысуджаецца яна толькі трэці раз. Але сёлета гэта была самая шматколькасная намінацыя – газеты, часопісы, тэлебачанне і радыё падалі на конкурс ажно 26 заявак.
Ва ўрачыстай абстаноўцы, а цэрымонія ўзнагароджання праходзіла ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, мы атрымалі грамату “За арыгінальнае асвятленне і актыўную прапаганду тэмы турызму ў Беларусі”.


----------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.