"Ёлка-лабиринт" островчан стала лучшей в области

У Гродзенскім абласным палацы творчасці дзяцей і моладзі падведзены вынікі 18 абласнога этапу рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Калядная зорка». Сярод пераможцаў аказаліся і дзве работы астравецкіх школьнікаў.

Творчасці і крэатыўнасці выхаванцаў і педагогаў Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі можна толькі пазайздросціць – іх вырабы заўсёды займаюць годнае месца на шматлікіх конкурсах.

Асабліва цэніцца ў вобласці і рэспубліцы астравецкая саломка. І на гэты раз Дыпломам І ступені была адзначана крэатыўная «Ёлка-лабірынт» Ангеліны Лях, Кацярыны Чарняўскай і Агнесы Тарашкевіч, а Дыплом ІІ ступені атрымала «Чароўная скарбонка», якую выканалі Руслан Русакевіч і Кацярына Юшкевіч.

Віншуем Валянціну Вільеўну Віннічак, пад кіраўніцтвам якой былі выкананы работы, і выхаванцаў гуртка з каляднай перамогай!

----------------------------

Алена ЯРАШЭВІЧ.