Электраацяпленне прыйшло ў дом Галіны Францкевіч

– Калі б падняліся нашы бацькі ды паглядзелі, як цяпер у вёсцы жывуць, – запрашае мяне ў свой дом у Груздоўшчызне Галіна Францкевіч. – Некалі яны дзяцей у горад выпраўлялі, каб нам лягчэй, чым ім, жылося, а цяпер нашы дзеці ў вёску вяртаюцца, бо выгоды і ў сельскія дамы прыйшлі – вада гарачая і халодная, каналізацыя…

Асаблівы гонар і радасць гаспадыні – электраацяпленне, пра якое сёння мараць многія вяскоўцы. Сапраўды: не трэба палівам на зіму запасацца, штодня цягаць дроўцы ці брыкет у хату, паліць, своечасова, не рана – каб не ўчадзець і не позна – каб не выстудзіць хату – зачыніць юшку… А тут націснуў кнопку – і ў хаце цёпла! Зручна, прыгожа, бяспечна! А калі падключыць сістэму «разумны дом», як у Галіны Ігнатаўны, то цёпла будзе ўжо да вяртання гаспадыні з работы.

…Але печкі ў хаце Галіны Францкевіч усё ж засталіся: каб паваляцца доўгімі зімовымі вечарамі з кнігай на цёплай ляжанцы ці спячы бабку, якая нават у самай сучаснай пліце такой смачнай не атрымліваецца… 


Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик