Эхо праздника. Игровое новогоднее мероприятие для детей-инвалидов и онкологически больных детей организовал ТЦСОН
Цікавае забаўляльнае мерапрыемства арганізавалі супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва для маладых людзей, якія наведваюць дзённае аддзяленне знаходжання інвалідаў, анкалагічна хворых дзетак і дзяцей супрацоўнікаў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароны і тэрытарыяльнага цэнтра. У госці да рабят завіталі Баба-Яга са сваімі сынамі-тараканамі, якія вырашылі выкрасці і зачараваць Снягурку. Не абыйшлося свята і без галоўнага казачнага персанажа – Дзядулі Мароза, які з задавальненнем гуляў з дзецьмі ў снежкі, вадзіў з імі карагоды і дарыў падарункі.
А яшчэ супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра разам са сваімі выхавальнікамі падарылі ўсім, хто сабраўся каля навагодняй ёлкі, казачнае прадстаўленне “Муха-Цакатуха”.
Рабят чакаў яшчэ не адзін прыемны сюрпрыз. Так, усе яны атрымалі падарункі ад індывідуальнага прадпрымальніка, гаспадара “Лапушкі” Ігара Грынкевіча. Да таго ж, пасля дабрачыннага канцэрта, які праходзіў у пачатку снежня, Ігар Грынкевіч, які штогод з’яўляецца адным са спонсараў навагодніх падарункаў для наведвальнікаў дзённага знаходжання інвалідаў, прапанаваў супрацоўнікам тэрытарыяльнага цэнтра дапамагчы ім у якой-небудзь добрай справе.
На просьбу аб дапамозе адгукнуліся многія прадпрымальнікі: грашовыя сродкі былі пералічаны на рахунак тэрытарыяльнага цэнтра ад ІП Грабоўскай, ЧТУП Шырынскі, “Прасветгандаль” і “Фартуна”, дапамогу таксама аказалі “Анастасіябуд”, Г. Сянотава, А. Каленічэнка, М. Бандарчук, С. Сташко, Д. Валейка, Я. Міхцееў, І. Сяржанаў, А. Гарбачоў, Л. Селятыцкая, М. Русецкая, Е. Федаровіч, Н. Рацкевіч, Д. Туршава, І. Сыч, Н. Мурашка, А. Плакса, Н. Харэвіч, Д. Сідаровіч і цырульнікі з “Залатой рыбкі”.
За сабраныя прадпрымальнікамі сродкі былі набыты новыя навагоднія касцюмы для Дзеда Мароза і Снягуркі і аказана матэрыяльная дапамога пяці сем’ям, у якіх выхоўваюцца анкалагічна хворыя дзеці.
Алена СВЕТЛАЯ
