Эхо праздника. Благотворительный новогодний бал посетили дети Островецкого района
Больш за ўсё пад Новы год дзеці чакаюць свята. Менавіта такое незабыўнае і чароўнае мерапрыемства было арганізавана раённым выканаўчым камітэтам сумесна з аддзелам адукацыі і цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі. На раённы дабрачынны навагодні ранішнік запрасілі больш за 350 дзетак разам з іх бацькамі – і ўсе яны трапілі на казачны навагодні баль. У госці да рабят завіталі Снежная Каралева і Снегавік, Воўк і Заяц, Баба-Яга і Кікімара, Нязнайка і Дзяды Марозы са Снягуркамі. Святочны баль адкрылі намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Астравецкага райвыканкама Наталля Іосіфаўна Станкевіч, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, дырэктар цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Наталля Уладзіміраўна Сянюць. Ранішнік пачаўся з параду Дзедаў Марозаў і Снягурачак, якія прыехалі з розных куткоў нашага раёна. А потым былі цікавыя гульні і забавы, у якіх з
задавальненнем удзельнічалі хлопчыкі і дзяўчынкі. Напрыканцы мерапрыемства запрошаныя на навагодні ранішнік дзеці атрымалі падарункі ад раённага выканаўчага камітэта.
Алена ЯРАШЭВІЧ
