Единый день безопасности дорожного движения

За рулём лепш памылак не рабіць – гэта вядома ўсім. Аднак ідэальна кіраваць аўтамабілем здольныя нямногія. Па данных даследаванняў вадзіцель толькі за 15 хвілін язды ў горадзе здзяйсняе ад 5 да 10 памылак.
У мэтах прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў 25 студзеня ў Беларусі прайшоў адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Дарога памылак не даруе!”


Канешне, небяспека на дарозе бывае рознай, але кожная, нават самая дробная памылка, павышае рызыку ДТЗ. Праўда, большасць з іх вадзіцель спачатку нават не заўважае. Калі ж яны пастаянна паўтараюцца, то становяцца ўстойлівым стылем паводзін вадзіцеля і ў выніку прыводзяць да аварыі. Пагэтаму вельмі важна ведаць свае промахі, разумець іх прычыну і папярэдзіць здарэнне.
Памылкі вадзіцеляў бываюць рознымі. Але самая распаўсюджаная – невыкананне рэжыма хуткасці. Не трэба забываць, што пры яе выбары вадзіцель павінен улічваць інтэнсіўнасць руху, асаблівасці і стан транспарту і грузу, які перавозіць, дарожныя і метэаралагічныя ўмовы, а менавіта бачнасць на дарозе. Перавышаючы дапушчальную хуткасць, вадзіцель адначасова змяншае магчымасць манеўравання пры з’яўленні нечаканай перашкоды ці іншых экстраных дарожных сітуацый.
У апошні час большасць ДТЗ адбываецца па прычыне перавышэння хуткасці ў складаных метэаралагічных умовах. Акрамя гэтага, вялікае значэнне мае і той факт, якія шыны ўстаноўлены на аўтамабілі. На слізкай дарозе аўто нават на зімняй гуме можа сарвацца ў кювет, а каб гэтага пазбегнуць неабходны прафесійныя навыкі экстрэмальнага ваджэння. Многія ж вадзіцелі з’яўляюцца не такімі прафесіяналамі і, трапіўшы ў складаную дарожную сітуацыю, не заўсёды ведаюць, як весці сябе ў гэтым выпадку. У сувязі з гэтым супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі рэкамендуюць вадзіцелям ехаць па слізкай дарозе на бяспечнай нізкай хуткасці без рэзкіх манеўраў і абгонаў. Ва ўмовах снегападу для абазначэння транспарту трэба рухацца з уключаным бліжнім святлом фар ці дзённымі хадавымі агнямі.
Асабліва трэба быць уважлівым ля перакрыжаванняў, пешаходных пераходаў і прыпынкаў грамадскага транспарту.


У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.


Фота з сайта voran.by.