Единый день безопасности дорожного движения прошёл в Островецком районе
«Памятаем, ведаем, выконваем!» – менавіта пад такім дэвізам 29 студзеня на тэрыторыі Астравецкага раёна прайшоў адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.На працягу апошняга дзесяцігоддзя ў рэспубліцы назіраецца зніжэнне асноўных паказчыкаў аварыйнасці. Калі ў 2005 годзе ў выніку 7,7 тысяч дарожна-транспартных здарэнняў загінулі 1 673 удзельнікі дарожнага руху, то ў 2015 колькасць аварый знізілася да 4,1 тысяч, дзе не выжылі 658 чалавек.
Варта адзначыць і цікавы факт: зарэгістраваная ў мінулым годзе па рэспубліцы колькасць аварый і іх ахвяр адпавядае паказчыкам 1968 года. За гэты час колькасць транспарту на дарогах павялічылася больш, чым у дзесяць разоў, а значыць узрасла і рызыка аўтааварый. І тым не менш статыстыка ахвяр на дарогах у параўнанні з 2005 годам зменшылася больш чым у 2,5 разы. Такім чынам, абазначаныя ў Канцэпцыі забеспячэння бяспекі дарожнага руху мэты па скарачэнню да 2015 года на 500 чалавек колькасці загінуўшых падчас дарожна-транспартных здарэнняў паспяхова выкананы.
Станоўчая дынаміка абумоўлена своечасовым прыняццем мер, накіраваных на бяспеку і камфорт удзельнікаў дарожнага руху. Выкарыстанне святлоадбівальных элементаў, крымінальная адказнасць і канфіскацыя транспарту за паўторнае знаходжанне нецвярозым за рулём, вызначэнне парадку рэгістрацыі мапедаў і прадстаўленне допуску да іх кіравання, абавязковае выкарыстанне шлемаў – гэтыя і іншыя новаўвядзенні дазволілі знізіць аварыйнасць на дарогах.
Не адно жыццё захавалі і ўступіўшыя ў сілу ў мінулым годзе патрабаванні аб абавязковым выкарыстанні дзіцячых утрымліваючых прыстасаванняў і пераход на зімнія шыны.
Станоўчы эфект прынесла таксама рэканструкцыя буйных транспартных артэрый, якія аб’ядноўваюць сталіцу з абласнымі цэнтрамі. На пешаходных пераходах, якія не рэгулююцца, устанаўліваецца дадатковае асвятленне, абсталяванае сучаснымі лямпамі накіраванага дзеяння, у тым ліку з выкарыстаннем сонечных батарэй. Істотную карысць прыносіць таксама ўстаноўка на дарогах тросавай агароджы, дарожных знакаў з павышанымі святлоадбівальнымі характарыстыкамі, будаўніцтва транспартных развязак і пешаходных пераходаў на розных узроўнях.
--------------------------------------------
Уладзімір АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.
