Урач астравецкай бальніцы атрымала дзяржаўную ўзнагароду

3

Медалём “За працоўныя заслугі” ўзнагароджана ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Данута Раманаўна Субаткевіч.


Дануту Раманаўну ведаюць многія ў нашым раёне. Хто – як кваліфікаванага ўрача, участковага тэрапеўта, якая заўсёды гатова прыйсці на дапамогу хвораму. Хто – як актыўнага грамадскага дзеяча: Данута Раманаўна ўзначальвае пярвічную арганізацыю грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”. Хто проста як добразычлівую жанчыну, клапатлівую жонку і маці.
Працы ў медыцыне Данута Раманаўна Субаткевіч аддала ўсё сваё свядомае жыццё. І заўсёды была ўзорам прафесіяналізму і добразычлівых адносін да пацыентаў і калег. І дзяржаўная ўзнагарода, якую яна атрымала з рук Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, з’яўляецца высокай, але заслужанай ацэнкай яе шматгадовай добрасумленнай працы.


Ніна АЛЯКСЕЕВА.