Дзмітрый Куцько аб важнасці ўдзелу ў рэферэндуме

Меркаваннем, чаму трэба паўдзельнічаць у рэферэндуме па змяненнях у Асноўны Закон краіны падзяліўся кіраўнік спартыўнага клуба каратэ “Чэмпіён” Дзмітрый Куцько:

– Кожны грамадзянін павінен быць актыўным членам грамадства з нераўнадушнай грамадзянскай пазіцыяй. Кожны жыхар краіны павінен імкнуцца станоўча паўплываць на яе будучыню – і рэспубліканскі рэферэндум дае такую магчымасць. Змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь патрэбны, каб наша жыццё станавілася лепшым.


#референдум #конституция