Дзіцячая бібліятэка завітала ў сацыяльны прытулак у Варнянах

У першы дзень навучальнага года работнікі дзіцячай бібліятэкі арганізавалі свята ў сацыяльным прытулку ў Варнянах.

Для выхаванцаў правялі бібліяпазітыў «Чытайце на здароўе». Да дзяцей завіталі казачныя персанажы, якія правялі  гульні і конкурсы, загадвалі загадкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем чыталі вершы пра сяброўства і фатаграфаваліся з гасцямі.

Выхаванцы прытулку атрымалі падарункі ад дзіцячай бібліятэкі: кнігі, школьныя прыналежнасці, падпіску на часопіс «Апельсин» і кавун.                                                                   

Людміла САКАЛОЎСКАЯ, дзіцячая бібліятэка.