Дзень закаханых святкавалі ў астравецкім тэрытарыяльным цэнтры
У Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў Дзень святога Валянціна адбылася цікавая, надзвычай цёплая імпрэза пад назвай "Усё пра каханне" для юнакоў і дзяўчат з інваліднасцю.
У госці прыехалі іх равеснікі і сябры з Ашмян -- наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для маладых людзей. Яны прывезлі з сабой падарункі -- цацкі-сэрцайкі, зробленыя сваімі рукамі, і раздалі астравецкім сябрам, а тыя ў адказ адарылі цяплом сваіх сэрцаў і такімі ж сувенірамі гасцей.
А потым выхаванцы абодвух цэнтраў спявалі, танцавалі, удзельнічалі ў конкурсах і гульнях, абменьваліся кампліментамі, частаваліся духмянай гарбатай і смакатой.


Фота Ілоны ГАСЮЛЕВІЧ.
