Двое островчан вошли в топ50 успешных бизнесменов Гродненской области

Эксперты электроннай газеты “Штодзённік” склалі топ50 паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Гродзенскай вобласці за 2014 год. У гэты спіс трапілі і два бізнесмены-партнёры з Астравецкага раёна – Павел Юрмашаў і Леанід Навагран. Іх дзецішча – фермерская гаспадарка “Астравецкая”, якая спецыялізуецца на вытворчасці індычаціны, вядома далёка за межамі Беларусі.


У 2003 годзе бізнесмены ўзялі ў арэнду ў мясцовага калгаса пустуючыя збудаванні ў вёсцы Ізабеліна і пераўтварылі іх у паспяховую птушкафабрыку з самым сучасным абсталяваннем. Пры стварэнні фермерскай гаспадаркі ўлічваўся перадавы еўрапейскіх вопыт. Зараз птушнікі цалкам камп’ютарызаваны – ад падтрымання мікраклімату да аўтаматычных кармушак і паілак. А прадукцыя фермерскай гаспадаркі “Астравецкая” (40 відаў) рэалізуецца ў фірменных магазінах, сталічных і рэгіянальных гандлёвых кропках, а таксама пастаўляецца за мяжу.

Любяць ласавацца ёй і астраўчане. Таму, думаецца, усім землякам прыемна будзе даведацца, што тандэм астравецкіх бізнесменаў ацэнены так высока.


-------------------------

Алена ГАНУЛІЧ.