Движение городских, пригородных и междугородных автобусов осуществляется в штатном режиме
У рэдакцыю газеты звярнулася жыхарка Астравецкага раёна. Жанчыну цікавіла, ці будуць змяненні ў міжгароднім курсіраванні грамадскага транспарту ў сувязі з моцнымі маразамі.За адказам мы звярнуліся да начальніка аддзела перавозак Аўтамабільнага парка №4 Іосіфа Сцяфанавіча Базюка. І вось што ён нам паведаміў:
– Курсіраванне як гарадскога, так прыгарадных і міжгародніх маршрутаў адбываецца ў штатным рэжыме. Ніякіх змяненняў і карэкціровак у расклад руху аўтобусаў мы не плануем уносіць. Пагэтаму жыхары Астраўца і Астравецкага раёна могуць не турбавацца.
-------------------------
Алена ЮРКОЙЦЬ.
Фота з сайта n.belnovosti.ru.
