Две талантливые островчанки награждены премиями
Дзве радасныя навіны днямі прыйшлі ў гімназію №1 нашага горада. Дзве вучаніцы школы былі ўзнагароджаны прэміямі рознага ўзроўню.У мінулым годзе гімназію №1 закончыла Юлія Івашка – сёння таленавітая дзяўчына з’яўляецца студэнткай Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. У мінулым годзе яна стала пераможцай абласнога этапу конкурса навуковых работ “Хрустальная Альфа”, а таксама была ўзнагароджана Дыпломам ІІІ ступені рэспубліканскага конкурсу даследчых работ. Было ў Юліі і шэраг іншых дасягненняў. Менавіта таму яе кандыдатура была пададзена на разгляд у спецыяльны фонд Прэзідэнта нашай краіны. А днямі Юлія Івашка была ўзнагароджана Прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў.
Сённяшняя адзінаццацікласніца гімназіі №1 Вікторыя Сідаровіч вядомая ў нашым раёне актыўным удзелам у алімпіядах і перамогах у іх. Так, у мінулым годзе Вікторыя стала ўладальніцай Дыплома І ступені на абласной алімпіядзе па грамадазнаўству, а на рэспубліканскай алімпіядзе Вікторыя стала другой. Паспяхова прадэманстравала дзяўчына свае веды і на сёлетняй абласной алімпіядзе – і цяпер рыхтуецца да ўдзелу ў рэспубліканскім этапе. За дасягненні ў вучобе Вікторыя Сідаровіч стала ўладальніцай Прэміі Фонда міра.
Віншуем Юлію і Вікторыю і жадаем далейшых перамог!
------------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
