Две островецкие семьи вошли в число победителей областного конкурса "Родительский дом - начало начал"
У мінулую суботу ў Гродне былі падведзены вынікі абласнога фестывалю-конкурсу “Бацькоўскі дом – пачатак пачаткаў”.Напярэдадні падобныя мерапрыемствы прайшлі ва ўсіх раёнах вобласці і творчыя работы – а ўсяго ў абласным конкурсе ў пяці намінацыях “Гісторыя майго роду”, “Сямейныя традыцыі”, “Творчая сям’я”, “Нашы таленты”, “Тата, мама, я – педагагічная сям’я” ўдзельнічалі 94 сям’і з розных раёнаў Гродзенскай вобласці – былі накіраваны на абласны этап.
Работы пераможцаў раённага конкурсу – пра іх “Астравецкая праўда” пісала ў №26 за 5 красавіка бягучага года – таксама адправіліся ў Гродна пакараць абласное журы.
У фінал – на яго, дарэчы, былі запрошаны 25 сем’яў – трапілі дзве сям’і з нашага раёна. У намінацыі “Сямейная традыцыя” свае вышываныя ручнікі дэманстравала сям’я Алексеявец, якая прадстаўляла Гервяцкую школу, а пра “Гісторыю майго роду” расказвала сям’я Ярашэвіч (Гудагайская СШ).
Фінальнае свята, якое ў мінулую суботу прайшло ў Гродне, атрымалася па-сямейнаму цёплым і незабыўным. І прадстаўнікі Астравеччыны вярнуліся з яго з пераможнымі дыпломамі і падарункамі: сям’я Алексеявец стала ўладальнікам Дыплома ІІ ступені, а сям’я Ярашэвіч у сваёй намінацыі заняла трэцяе месца.
Віншуем!
-------------------------
Алена СВЕТЛАЯ.
