Два ДТП в Островецком районе: обошлось без тяжёлых травм
Яшчэ два дарожна-транспартныя здарэнні адбыліся ў раёне.
Вечарам у Гервятах жанчына з 5-гадовым сынам ехалі па вёсцы на веласіпедах: хлопчык – наперадзе, а маці – крыху ззаду. У гэты час насустрач ім ехаў грузавы аўтамабіль, вадзіцель якога не заўважыў маленькага веласіпедыста, пры павароце аўтамабіля ўлева адбылося сутыкненне. У выніку хлопчык з цялеснымі пашкоджаннямі быў дастаўлены ў Астравецкую бальніцу.
На шчасце, у гэтым здарэнні абышлося без цяжкіх траўм. Аднак хочацца звярнуць увагу вадзіцеляў, каб яны былі больш уважлівымі на дарозе, асабліва ў населеных пунктах.
Зусім нядаўна Дзяржаўтаінспекцыя паведамляла пра здарэнне, у якім жанчына на сваім аўто няправільна выбрала хуткасць пры абгоне і трапіла ў кювет. Прайшло няшмат часу – і зноў адбылося падобнае здарэнне.
На той жа дарозе Полацк – Глыбокае – мяжа Літвы непадалёк ад Міхалішак вадзіцель аўтамабіля – дарэчы, таксама жанчына – пры абгоне няправільна выбрала хуткасць руху, не справілася з кіраваннем і з’ехала ў кювет. У выніку здарэння больш за ўсё дасталося аўтамабілю. Жанчына і пасажыр былі прышпілены рамнямі бяспекі і не пацярпелі.
За апошні час адбылося два ДТЗ з няправільным абгонам. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Паважаныя вадзіцелі, будзьце больш уважлівымі і асцярожнымі, каб не стаць удзельнікам трэцяга здарэння.
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.