Дружна, весела і цікава адзначылі Масленіцу ў карэкцыйным цэнтры
Адным з самых цікавых забаўляльных мерапрыемстваў, якія праводзяцца для навучэнцаў карэкцыйнага цэнтра, з'яўляецца Масленіца – вясёлыя провады зімы з чаканнем цяпла і абнаўлення прыроды, свята, якое далучае дзяцей да культурных традыцый і дапамагае ім адчуць сябе часткай вялікага дружнага калектыву.
28 лютага педагогі карэкцыйнага цэнтра зладзілі традыцыйнае гулянне з блінамі, карагодамі, гульнямі і, вядома ж, цёплай атмасферай. Да ўрачыстасці далучыліся выхаванцы Тэрытарыяльннага цэнтра – дзеці і падлеткі весела і дружна правялі час.
У падрыхтоўцы да свята ўдзельнічалі бацькі навучэнцаў установы – яны прыгатавалі пачастункі для дзяцей. А педагогі арганізавалі цікавую праграму і даступныя заданні, каб кожнае дзіця адчула сябе часткай свята.



Па матэрыялах карэкцыйнага цэнтра.
