Досрочное голосование стартовало

18 верасня пачалося датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. За афіцыйным стартам выбарчай кампаніі на ўчастку для галасавання № 46, які размясціўся ў кінаканцэртнай зале “Астравец”, назіраў карэспандэнт “АП”.


9 гадзін 30 хвілін. Члены выбарчай камісіі і назіральнікі паступова запаўняюць фае кінаканцэртнай залы, дзе, уласна, і прапісаўся выбарчы ўчастак № 46.
Да працэдуры народнага волевыяўлення тут было ўсё падрыхтавана яшчэ напярэдадні. Аднак, засталіся некаторыя рабочыя пытанні на якія звяртае ўвагу членаў камісіі па выбарах яе старшыня Яніна Вікенцьеўна Кірэева.
9 гадзін 55 хвілін. Змесціва ўрны для датэрміновага галасавання дэманструецца членам камісіі па выбарах і назіральнікам, якія прадстаўляюць самыя розныя прадпрыемствы і грамадскія арганізацыі Астравеччыны. Кожны мае магчымасць пераканацца, што ўрна пустая. Ні бюлетэняў, ні якіх іншых пабочных прадметаў у ёй няма.
9 гадзін 59 хвілін. Урна для датэрміновага галасавання апячатваецца. З гэтага моманту і да пачатку падліку галасоў 23 верасня яна будзе знаходзіцца пад пастаянным кантролем членаў выбарчай камісіі і назіральнікаў, а ў вячэрні і начны час – яшчэ і пад аховай дзяжурнага супрацоўніка міліцыі.
10 гадзін 20 хвілін. На ўчастку для галасавання з’яўляецца першы выбаршчык. На 46-м участку ім аказаўся майстар прадпрыемства “Астравецрайгаз” Іван Карпіцкі.
ДАТЭРМІНОВАЕ ГАЛАСАВАННЕ ПАЧАЛОСЯ!
Нагадаем, што правам датэрміновага галасавання можа скарыстацца кожны – з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00 з аўторка да суботы 22 верасня ўключна – хто не будзе мець магчымасць наведаць выбарчы ўчастак непасрэдна ў дзень выбараў.


------------------------------------------------
Эдуард ІВАНАЎ, фота аўтара.