Дом за адну базавую? Ёсць жадаючыя!
А для вёскі кожная жылая хата – яшчэ адзін праменьчык надзеі на будучыню.
Але дом у Вялікіх Свіранках – адзіны, на які знайшоўся пакупнік, хоць на аўкцыён іх выстаўлялі пяць. Тыя, што прапаноўвалі забраць за адну базавую велічыню ў Літвянах і Савішках, другое жыццё, на жаль, не атрымалі, таму будуць знесены.
У Вялікіх Свіранках, як расказаў старшыня Рытанскага сельсавета Рыгор Цэйка, адраджаецца яшчэ адзін будынак – памяшканне колішніх клуба і бібліятэкі перадаюць пад апеку рэлігійнай абшчыне касцёла Святога Юрыя, цяпер ідзе афармленне дакументаў. У выніку будынак нават не страціць свайго першапачатковага прызначэння і застанецца духоўным цэнтрам вёскі.
Фота з інтэрнэту.
