Для жыхароў раёна арганізавана галасаванне на даму


Для тых, хто па аб’ектыўных прычынах у адзіны дзень галасавання не можа трапіць на ўчастак, арганізаваны выбары на даму. Члены камісіі Варнянскага ўчастка №8 завіталі да многіх жыхароў паважанага ўзросту аграгарадка і навакольных вёсак.

– У нашай краіне дбаюць пра кожнага. Для дзетак створаны цудоўныя ўмовы ў садках і школах, не забываюцца і пра нас, пенсіянераў. Вельмі ўдзячна членам камісіі (усіх іх ведаю як добрых працаўнікоў і сумленных людзей), што прыехалі да мяне, – расказала стараста вёскі Кярняны Яніна Юркойць. –Прагаласавала за кандыдатаў, якія, упэўнена, будуць годна прадстаўляць нас і нашы інтарэсы ў раёне, вобласці і краіне. Лічу, што кожны, каму неабыякавы лёс роднай вёсачкі, дзяцей, унукаў, суседзяў, павінен удзельнічаць у выбарах.

…Кярняны, Чэрнішкі, Чыжоўшчызна, Слабада – гэта далёка не ўвесь пералік населеных пунктаў Варнянскага ўчастка для галасавання, куды завіталі члены камісіі.


Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич