Директор островецкого Социально-педагогического центра заняла третье место в конкурсе эссе

У Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханеса Рау адбылося ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу эсэ “ПРАЙД-гісторыя”, сярод якіх – і дырэктар Сацыяльна-педагагічнага цэнтра Астравецкага раёна Алена Іванаўна Змітровіч.

На конкурс былі дасланы 24 работы з 23 раёнаў краіны. Змест эсэ абмяжоўваўся тэмай праграмы ПРАЙД, яе ўздзеяннем на прыёмных бацькоў, дзяцей і прафесійную самасвядомасць спецыялістаў, якія працуюць з замяшчаючымі сем’ямі. Са сваёй творчай работай “Расставанне дзеля будучыні” Алена Іванаўна заняла трэцяе месца ў намінацыі “ПРАЙД і прыёмныя бацькі”.
Пры падтрымцы Прадстаўніцтва Міжнароднага дзіцячага фонду ў Беларусі ў мінулым годзе на тэрыторыі Астравецкага раёна рэалізоўваўся праект “Я шукаю цябе, мама”. Дзякуючы гэтаму праекту, 11 кандыдатаў у замяшчаючыя бацькі (сярод якіх 5 сямейных пар) прайшлі навучанне, а дзеткі, якія засталіся без бацькоў, знайшлі сем’і.


Для даведкі:
“PRIDE” (ПРАЙД) – праграма комплекснай падрыхтоўкі і суправаджэння прыёмных бацькоў і ўсынавіцеляў. На тэрыторыі Беларусі рэалізоўваецца з 2006 года.

-------------------------
Алена ГАНУЛІЧ.