Диплом II степени получила работа островчан в областном конкурсе "Рождественская звезда"

Чарговую ўзнагароду атрымалі выхаванцы Астравецкага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ў абласной выставе-конкурсе дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка”.

Сёлета ў абласным конкурсе прымалі ўдзел дзве работы нашых выхаванцаў: Валянціна Вільеўна Віннічак з удзельнікамі гуртка “Ачумелыя ручкі” падрыхтавалі калектыўную работу “Калі гадзіннік б’е 12”, а Аляксандра Мікалаеўна Букель са сваімі гурткоўцамі-фантазёрамі накіравалі на конкурс работу “Хутка свята”.
Прыемна адзначыць, што крэатыўнасць і тэхніка выканання нашага гадзінніка, які прабіў надыход свята, адзначылі і члены абласнога журы. Работа гурткоўцаў з “Ачумелых ручак” і іх кіраўніка Валянціны Вільеўны Віннічак “Калі гадзіннік б’е 12” была адзначана Дыпломам ІІ ступені.


-------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.