Диплом и подарок получила "Астравецкая праўда" на республиканской выставке "СМИ Беларуси"

1
З перамогай вярнулася рэдакцыя газеты “Астравецкая праўда” са штогадовай рэспубліканскай выставы “СМІ ў Беларусі”.

На працягу амаль што тыдня ў Мінску праходзіла рэспубліканская выстава сродкаў масавай інфармацыі. Сёлета ўдзел у ёй прынялі не толькі рэспубліканскія газеты і тэлебачанне, але і сродкі масавай інфармаццыі замежных краін.
Падчас правядзення выставы падводзіліся і вынікі конкурсаў, якія праводзіць Міністэрства інфармацыі з іншымі зацікаўленымі арганізацыямі і структурамі.
На падвядзенне вынікаў аднаго з іх – конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных адносінаў, міжкультурнага дыялогу ў Беларусі і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой, які Міністэрства інфармацыі праводзіць сумесна з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей – і быў запрошаны калектыў нашай раённай газеты.
І тым больш прыемна, што ў Астравец мы вярнуліся з Дыпломам і каштоўным падарункам – мікрахвалёўкай.


-----------------------
Алена CВЕТЛАЯ.