Детство ушло безвозвратно
Сёння яны вясёлыя і шчаслівыя: толькі што для іх – і толькі для іх, выпускнікоў 2013 года – празвінеў апошні званок! Вучоба ў школе закончылася – больш ці менш паспяхова. А разам з ёй – і дзяцінства. І вось яно, дарослае жыццё, за паваротам сцяжынкі, што столькі гадоў вадзіла ў школу, – да яго засталося нейкіх пару крокаў!Не хочацца іх расчароўваць напамінкамі аб тым, што ў дарослым жыцці будуць розныя дні, а не толькі яркія, святочныя і пераможныя – тым больш, што ўсё роўна не павераць!
Хай яны пабудуць шчаслівымі як мага даўжэй, гэтыя юныя, прыгожыя, вясёлыя выпускнікі…
У добры шлях!
_______________________
Фота Аляксандра ЮШЧУКА.