Дети, которые находятся на лечении в районной больнице, получили подарки от "Белой Руси"

Белая Русь детямНапярэдадні Старога Новага года актывісты раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” адправіліся ў цэнтральную раённую бальніцу. Але зусім не для таго, каб трапіць на прыём да ўрача, – а каб павіншаваць дзетак, якія знаходзіліся на лячэнні ў дзіцячым аддзяленні бальніцы.

Белая Русь детям1На сустрэчу з хворымі дзеткамі прыйшлі і галоўныя казачныя персанажы навагодніх святаў – Дзед Мароз і Снягурка. Дзеці сабраліся каля навагодняй ёлкі, расказвалі вершы і спявалі песні – і атрымлівалі салодкія падарункі, якія падрыхтавала раённая арганізацыя “Белая Русь”.
На некалькі хвілін усе прысутныя – сярод іх былі не толькі дзеці – яшчэ раз трапілі ў казку і паверылі ў тое, што запаветнае жаданне можа ажыццявіцца – варта толькі захацець.

----------------------------------------------
Алена СВЕТЛАЯ, фота аўтара.