Дети исправляют ошибки взрослых

Яшчэ некалькі тыдняў таму зона адпачынку ў раёне вадасховішча ракі Кавалёўка знаходзілася проста ў катастрафічным стане: за лета аматары адпачынку “на прыродзе” засмецілі яе да крайняй ступені.

Выправіць сітуацыю вырашылі рабяты з 8-га “В” класа Астравецкай сярэдняй школы №1 на чале са сваім классным кіраўніком Ганнай Зянонаўнай Дзятловіч.
На працягу некалькіх гадзін школьнікі і іх настаўніца старанна і цярпліва збіралі наступствы адпачынку дарослых людзей: бутэлькі, пачкі з-пад цыгарэт, абгорткі і іншыя атрыбуты шматлікіх пікнікоў. Ім бы вучыцца акуратнасці ды беражліваму стаўленню да прыроды ў дарослых – а прыходзіцца выпраўляць чужыя памылкі...
Зрэшты, рабяты не наракаюць на цяжкасці – лічаць, што, напрацаваўшыся вось так на ўборцы зоны адпачынку, самі не будуць пакідаць пасля сябе смецце. Гэта добрая, школа жыцця! Хочацца падзякаваць вучням і іх класнаму кіраўніку за працавітасць, разуменне і дабрыню, з якой яны ставяцца да навакольнага свету. Поспехаў вам, рабяты!
Разам з тым не пашкодзіць звярнуцца да дарослых: вучыцеся акуратнасці ў дзяцей, калі ўжо самі не можаце і не хочаце стаць для іх добрым прыкладам.


----------------------------------------
Вольга БУБЛЕВІЧ, Астравец.