День памяти святого Губерта, небесного покровителя охотников, отмечается завтра
Імклівы алень з залатым крыжом у рагах – гэта не толькі герб горада Гродна, але і сімвал святога Губерта, які лічыцца апекуном паляўнічых, егераў, ляснічых і дзень памяці якога адзначаецца заўтра, 3 лістапада.Паляўнічы азарт, напэўна, прысутнічае ў крыві кожнага мужчыны, перадаецца яму, здабытчыку і кармільцу сям’і, на генетычным узроўні. І хоць сёння для таго, каб забяспечыць дамачадцаў ежай, зусім неабавязкова ісці на паляванне, гэтае імкненне пазмагацца сілай, спрытам, хітрасцю са зверам жыве ў падсвядомасці мужчын.
Але святы Губерт, апякуючыся паляўнічымі, тым самым залатым крыжом, які аднойчы падчас палявання з’явіўся ў рагах аленя і не даў яму забіць прыгожую і высакародную жывёліну, адначасова бласлаўляе іх – і папярэджвае: паляванне павінна быць разумным і міласэрным, бо ўсё ў гэтым Божым свеце мае свой сэнс і сваё прызначэнне. Нездарма ж паляўнічыя гавораць “здабыць звера”, а не “забіць”.
Удалага палявання вам, паслядоўнікі святога Губерта! І памятайце наказ вашага нябеснага апекуна.
