Делегация Федерации профсоюзов Беларуси посетила Островетчину
Прадстаўнічая дэлегацыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў складзе кіраўнікоў галіновых камітэтаў на чале са старшынёй Леанідам Пятровічам Козікам наведала Астравеччыну 10 кастрычніка.Мэту візіту падчас сустрэчы ў Інфармацыйным цэнтры АЭС досыць канкрэтна абазначыў старшыня федэрацыі: атрымаць уласнае ўяўленне аб атамнай энергетыцы, пазнаёміцца з ходам будаўнічых работ і давесці атрыманую інфармацыю да пярвічных арганізацый, якіх у складзе федерацыі – некалькі дзясяткаў тысяч.
Аб эканамічным і сацыяльным развіцці раёна ва ўмовах будаўніцтва атамнай электрастанцыі расказаў гасцям старшыня раённага выканаўчага камітэта, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Адам Дзмітрыевіч Кавалька. Непасрэдна на будаўнічай пляцоўцы АЭС з ходам падрыхтоўчых работ пазнаёміў прысутных дырэктар ДУ “Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі” Міхаіл Васільевіч Філімонаў.
Прафсаюзныя лідары былі задаволены паўнатой атрыманай інфармацыі, а таксама выказалі надзею на далейшае супрацоўніцтва і паабяцалі будаўнікам поспехаў у справе ўзвядзення “першынца” беларускай ядзернай энергетыкі.
Эдуард Свірыд.
