Датэрміновае галасаванне: на выбарчым участку ў Астраўцы шматлюдна
Сёння ў Астраўцы пачалося датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовых Саветаў дэпутатаў.
Першаму, хто апусціў бюлетэнь у ўрну выбарчага ўчастка №5, старшыня камісіі ўручыла сувенір.
Наглядальнік участка №5 Гражына Петрулевіч:
– Сярод жадаючых назіраць за правільнасцю выбарчага працэсу на нашым участку прадстаўнікі розных арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў Беларускага саюза жанчын, прафсаюза, “Белай Русі”, моладзь, ветэраны працы Камісія падрыхтавала нам месцы для назірання. Кожны наглядальнік ведае, на што мае права і якія ў яго паўнамоцтвы.
З першых хвілін адкрыцця ўчастка для галасавання, што ў кінаканцэртнай зале “Астравец”, утварылася чарга з жадаючых датэрмінова аддаць свой голас. Сярод іх і старшыня Астравецкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Расціслаў Бразінскі:

– Чаму прыйшоў адным з першых? Таму што гэта мая грамадзянская пазіцыя: лічу, што прагаласаваць – абавязак кожнага. Таму што з маўклівай згоды людзей, якія пагарджаюць гэтым абавязкам , і атрымліваецца беспарадак і бязладзіца. Увогуле члены прафсаюза неабыякавыя да таго, што сёння адбываецца. Больш за семдзесят наглядальнікаў ад раённых арганізацый галіновых прафсаюзаў будуць сачыць за выбарамі, таму што Федэрацыя прафсаюзаў займае актыўную пазіцыю ў гэтым пытанні.Сёння ў Астраўцы пачалося датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовых Саветаў дэпутатаў.
