Датэрміновае галасаванне: на варнянскім участку першай бюлетэні атрымала Марыя Скірта
Варнянка Марыя Скірта першай прыйшла на ўчастак для галасавання, каб аддаць голас за абраных кандыдатаў.
– Планавала выканаць свой грамадзянскі абавязак сёння – і вось я тут. На выбары хаджу заўсёды, бо лічу гэта важным, і хачу, каб маё меркаванне ўлічвалі, – усміхаецца жанчына. – Людзей, за якіх аддала свой голас, ведаю, яны дастойныя, каб стаць дэпутатамі і прадстаўляць інтарэсы народа.
