Датэрмінова і ўпершыню на новым участку


Астраўчанка Анастасія Загурская галасавала на выбарчым участку №2 упершыню.

– Набылі жыллё непадалёк і цяпер наш выбарчы ўчастак знаходзіцца ў Астравецкім лясгасе, – патлумачыла жанчына. – Прагаласаваць 25 лютага не атрымаецца, таму вырашыла зрабіць гэта датэрмінова. Дарэчы, цудоўна, што ёсць такая магчымасць. Да такой важнай дзяржаўнай падзеі, як выбары, заўсёды падыходжу адказна і абавязкова прымаю ўдзел. 


Текст: Марина Гавдурович
Фото: Марина Мацкевич