Да акцыі “Чысты лес” далучыліся дэпутаты раённага Савета дэпутатаў і дзяржслужачыя
Штогод у краіне праходзіць рэспубліканская акцыя “Чысты лес”. Сёлета яе прымеркавалі да Года народнага адзінства. І ўсе, каму неабыякава, якой будзе прырода нашай краіны, выйшлі на ўборку лясоў, прыдарожных палос, тэрыторый каля азёраў і рэк, каб навесці там чысціню.
Дружная праца на карысць Радзімы аб’яднала людзей рознага ўзросту і прафесій – і пачысцелі лясы Астравеччыны. Дэпутаты ўзялі пад апеку заказнік “Сарачанскія азёры” – месца папулярнае не толькі сярод астраўчан, але і турыстаў.
– Акцыя “Чысты лес” праводзіцца штогод. Сёлета паступіла прапанова прыбраць ад смецця берагі рэк і азёр – удзячны ўсім, хто праявіў ініцыятыву і дапамог у карыснай справе, – гаворыць ляснічы Спондаўскага лясніцтва Войцех Лукашэвіч. – Смецце ў лясах ёсць. Культура паводзін на прыродзе ў нашага насельніцтва, на жаль, прыхрамвае: многія пакідаюць пасля адпачынку бутэлькі, пакеты.
Дарэчы, сярод “лясных” знаходак аказаліся не толькі шкляныя і пластыкавыя бутэлькі, папера і кардон, знайшлі ўдзельнікі ацыі ў лесе нават унітаз.
– Я нарадзіўся на беразе аднаго з Сарачанскіх азёр – Туравейскага. І сёння з задавальненнем далучыўся да ініцыятывы дэпутацкага корпусу па ўборцы тэрыторый зон адпачынку. З аднаго боку, рады ад таго, што вакол нас такая прыгажосць і ўсё гэта карыстаецца папулярнасцю ў жыхароў раёна і турыстаў. З другога, сум: пасля адпачываючых застаецца смецце, і камусьці потым даводзіцца яго прыбіраць. Хочацца навесці парадак, каб на зімоўку прырода пайшла ачышчанай ад смецця. Карысць ад гэтага будзе і нам, – упэўнены старшыня Рытанскага сельсавета Рыгор Цэйка.





Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
