Чый тата самы лепшы, або Што пачытаць у “раёнцы” 20 кастрычніка
Пра бацькоў у жыцці дзяцей, іх працоўныя будні і адпачынак, мінулае і планы на будучае прачытаеце ў раённай газеце за 20 кастрычніка – бо менавіта тата стаў галоўнай тэмай нумару напярэдадні Дня бацькі.
Аднак нямала знойдзеце не менш цікавых матэрыялаў на іншыя актуальныя і важныя тэмы. Так, “Астравецкая праўда” раскажа:
– пра адзіны дзень інфармавання: традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, пажары, курэнне і наркотыкі;
– як прайшоў у Астраўцы дзень прызыўніка;
– сям’я Сяржанавых: адзін дзядуля, два бацькі і пяцёра сыноў;
– Кацярына і Яўген Рэвакі падзяліліся сваім разуменнем шчаслівай сям’і падчас святочнага ўручэння іх трэцяй дачцэ, нованароджанай Уладзіславе, падарунка ад Прэзідэнта;
– ад чаго залежыць псіхалагічны стан дзяцей і што бацькам раюць псіхолагі;
– Павел Навасельскі разважае пра сваю справу і чым яна нагадвае яму шлях самурая;
– віншаванні чытачоў сваіх і не толькі татаў з надыходзячым святам і ўспаміны пра іх.