Чытайце ў нумары “АП” за аўторак 20 студзеня

Самыя актуальныя, цікавыя і надзённыя навіны з жыцця горада, раёна і краіны вы адшукаеце ў чарговым выпуску газеты.

* Змяненні з 1 студзеня: павялічаны памер базавай велічыні і базавай стаўкі, мінімальная заработная плата дасягнула 858 рублёў.

* На старонках газеты стартаваў новы праект “Жаночы погляд”: журналісты і актыўныя чытальніцы розных прафесій і ўзростаў падзеляцца думкамі наконт актуальных падзей у свеце.

* Як прайшлі спаборніцтвы па лыжных гонках у Астраўцы і хто ўзняўся на “снежны” п’едэстал.

* З нагоды Дня выратавальніка: знаёмцеся з вадалазамі Аляксандрам Сідаровічам і Янам Багдановічам, а таксама з інспектарам Астравецкага РАНС Антонам Аляксеем.

* Якія пытанні абмяркоўвалі ў калектывах раённых арганізацый і прадпрыемстваў на дні інфармавання насельніцтва.

* Што чакае ў 2026 годзе розныя знакі задыяка: прагноз ад астролага.