“Чырвоны Крыж” збірае дзяцей у школу

Дапамагчы сабраць дзяцей у школу перад новым навучальным годам заклікае раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

І не толькі заклікае, але актыўна праводзіць дабрачынную акцыю пад такой назвай, якая працягнецца да 16 верасня. Ахвяраванні можна зрабіць як праз разліковую сістэму ЕРІП, так і пералічыўшы сродкі на рахунак абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа (як гэта зрабіць, чытайце па спасылцы).

А можна паўдзельнічаць у акцыі і наступным чынам: купіць канцылярскія тавары і пакінуць у спецыяльных скрынях, якія знаходзяцца на ўваходзе магазінаў “Карандаш” (ГД “Талер”), “А-формат” (будынак “Еўраопта” на вул. Караткевіча) і “Папірус” (зав. Кастрычніцкі).

– Большасць людзей адгукаюцца на просьбу далучыцца да акцыі, – расказвае валанцёр Чырвонага Крыжа Наталля. – Адны робяць пакупку мэтанакіравана, другія закупляюць канцылярыю сваім дзецям і не могуць прайсці міма нашай скрыні, трэція перапісваюць разліковы рахунак ці цікавяцца, як пералічыць грошы праз ЕРІП. Далучаюцца да акцыі і прыватныя прадпрымальнікі. У любым выпадку раўнадушных мала – і гэта радуе.

Нагадаю, што ўсе ахвяраванні будуць перададзены сем’ям, якім патрэбна дапамога.

Падарыце ўсмешку дзіцяці – далучайцеся да акцыі.

1.jpg

2.jpg

3.jpg

4.jpg


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: