Чым ганарацца жыхары Астравеччыны
Так, у нас амаль не засталося каралеўскіх замкаў і сабораў. Але нам ёсць кім і чым ганарыцца! Найперш – нашымі людзьмі, якія адстаялі краіну ў баях з ворагам, адрадзілі яе, зрабілі такой, якая яна ёсць: прыгожай, развітай, незалежнай.
І гэтыя людзі – не нехта далёкі і недасяжны, часцей за ўсё гэта нашы знаёмыя, родныя і блізкія, якія сваёй паўсядзённай працай, усім жыццём ствараюць дабрабыт краіны і сваёй сям’і, здабываюць славу роднаму краю і ўсёй Айчыне.
Пра іх расказалі ў сваіх эсэ, дасланых на конкурс «Залатое пяро «Белай Русі» маладыя людзі Астравеччыны. Некаторыя з гэтых работ мы друкуем сёння на старонках газеты. І прапаноўваем прадоўжыць тэму нашым чытачам: раскажыце, кім і чаму ганарыцеся вы.
Фото Дмитрия Соколовского
