Чтобы снизить уровень детского травматизма на дорогах в период летних каникул
З пачатку года на Гродзеншчыне ў дарожна-транспартных здарэннях загінулі 2 дзяцей і траўміраваны 17 непаўналетніх, пры гэтым кожны чацвёрты з іх – у гэтым месяцы. Пачаліся доўгачаканыя летнія канікулы, калі многія з дзяцей будуць прадстаўлены самі сабе. А значыць, дзіцячы траўматызм на дарогах можа ўзрасці. Звычайна дзеці, якія гуляюць на вуліцы, знаходзяцца без нагляду дарослых. Яны настолькі прывыклі да розных машын, што, часам не ў стане ацаніць ступень небяспекі. Хтосьці і наогул можа прабегчы дарогу перад аўтамабілем, забаўляючыся такім чынам ці імкнучыся паказаць равеснікам сваю смеласць. Толькі такія гульні да дабра не даводзяць.
Здараецца, не лепшым чынам паводзяць сябе і бацькі. Напрыклад, пакупка дзіцяці, які не дасягнуў чатырнаццаці гадоў, веласіпеда з’яўляецца неабдуманым учынкам: дарослыя не задумваюцца аб тым, дзе і як будуць катацца іх дзеці. А тыя, у сваю чаргу, дэманструюць адзін перад адным свае ўменні – катаюцца па двое, выпускаюць руль з рук. Нельга таксама дапускаць, каб падлеткі спрабавалі кіраваць мапедамі і матацыкламі – для гэтага ім трэба не толькі дасягнуць шаснаццацігадовага ўзросту, але яшчэ і правы ў ДАІ атрымаць.
Кожны чацвёрты з траўміраваных мінулым летам на дарогах Гродзеншчыны дзяцей быў пасажырам. Не варта забываць, што вадзіцелі нясуць адказнасць за жыццё і здароўе юных спадарожнікаў. На жаль, дарослыя часта забываюць пра гэта: некаторыя перавозяць дзяцей да дванаццаці гадоў на пярэдніх сядзеннях, іншыя не нагадваюць ім пра рамень бяспекі. І ў выніку колькасць здарэнняў на дарогах з удзелам дзяцей павялічваецца.
-----------------------------------------------------
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.
