Чтобы не заблудиться в лесу, следуйте рекомендациям
Пачалася самая гарачая пара для ціхага палявання. Заядлыя грыбнікі з самага ранку ідуць у лес па разнастайныя трафеі. Аднак, адпраўляючыся ў такое падарожжа, трэба быць таксама ўважлівымі і асцярожнымі, каб прыемны занятак не абярнуўся трагедыяй.У сувязі з гэтым супрацоўнікі міліцыі раяць грыбнікам выконваць наступныя няхітрыя правілы бяспекі:
- перад выхадам у лес папярэдзіце родных, куды накіроўваецеся. Калі едзеце ў лес на машыне, падумайце, ці хопіць паліва на дарогу. Калі пражываеце адзін, паведаміце ўсю інфармацыю суседзям ці пакіньце запіску з верагодным маршрутам;
- абавязкова вазьміце з сабой мабільны тэлефон з зараджанай батарэяй. Зараз гэта самы эфектыўны сродак пошуку прапаўшага чалавека. Аднак, многія, на жаль, не бяруць з сабой мабільнікі, бо баяцца іх згубіць;
- не ў сумцы, а ў кішэні ў вас абавязкова павінны быць нож, запалкі і гадзіннік;
- старайцеся не адыходзіць далёка ад знаёмага маршруту, не “зразайце вугал” па незнаёмай мясцовасці, асабліва па балоце;
- не злоўжывайце спіртнымі напоямі;
- пры неабходнасці вазьміце з сабой лекі. Гэта тычыцца, у асноўным, сталых і хранічна хворых людзей.
Збіраючыся ў лес, добра падрыхтуйцеся. У лес пажадана ісці не аднаму, а з чалавекам, які добра арыентуецца ў гэтай мясцовасці. У незнаёмым лесе не трэба далёка заходзіць, а лепш прытрымлівацца арыенціраў: дарога, просека, лініі электраперадач, газаправод і іншае. Перш, чым увайсці ў лес, паглядзіце па компасе ці па сонцы, з якога боку заходзіце, каб у выпадку згубы арыенціру выйсці ў патрэбным накірунку. Калі вы заблудзіліся, спецыялісты рэкамендуюць перш за ўсё супакоіцца. Калі вы ведаеце, што вас будуць шукаць, заставайцеся на месцы, развядзіце вогнішча і чакайце. Можаце час ад часу падаваць любыя гукавыя сігналы голасам ці іншымі прадметамі. Калі ж вы вырашылі выходзіць самастойна, прыміце некалькі парад:
- паспрабуйце на слых вызначыць любыя шумы, якія не адносяцца да лесу – гук машын, цягнікоў, брэх сабак ці крыкі людзей;
- калі ў лесе ёсць ручай ці рака, неабходна рухацца ўніз па цячэнні, і рака абавязкова прывядзе вас да населенага пункта;
- спакойна азірніцеся і ўмоўна вызначыце для сябе бакі свету па сваім назіранні ці па сонцы;
- калі шукаеце дарогу самі, старайцеся не пятляць, арыентуйцеся па сонцы;
- калі неабходна арганізаваць часовы прыпынак, гэта трэба зрабіць на сухім месцы. Пабудаваць схованку з падручных матэрыялаў, развесці вогнішча, папоўніць запасы ежы, якую можна знайсці ў лесе, і чакаць прыходу дапамогі. Размясціцца лепш за ўсё непадалёк ад крыніцы, ручая ці рэчкі. Часовым укрыццём могуць паслужыць шалаш, павець ці зямлянка;
- зрабіце сябе бачным. Перш за ўсё на адкрытым месцы зрабіце горку з галінак і сукоў, каб у любы час іх можна было падпаліць і абазначыць сваю прысутнасць.
Прытрымліваючыся гэтых парад, вы зможаце захаваць жыццё сабе, калі заблудзіце ў лесе, а таксама зберагчы сваіх блізкіх ад клопату і хваляванняў. Будзьце ўважлівымі і асцярожнымі.
---------------------------------------------------
Аддзяленне крымінальнага вышуку.
